Што новага?

Абноўлены інтэрфейс

Вярнулася адлюстраванне дзённай і начной тэмпературы, а прагноз цяпер сумешчаны з самім віджэтам. Прагноз можа быць лёгка скрыты простым клікам па абразку надвор'я.

Дадатковая інфармацыя аб надвор'і

Цяпер віджэт гадзінніка можа адлюстроўваць дадатковую інфармацыю, такую як хукасць ветру або вильготнасць. Бо адных тольки личбащ не заўсёды дастаткова, каб ацаніць надвор'е, мы дадалі розныя абразкі для рознай сілы ветру і вільготнасці.

«Адчуваемая» тэмпература

Часам здаецца, што на двары значна халадней (або цяплей) паказанай тэмпературы. Гэта залежыць ад многіх параметраў, такіх як хуткасць ветру, вільготнасць і іншых. Таму мы дадалі магчымасць адлюстраванне «адчуваемай» тэмпературы, якая улічвае гэтыя фактары.

Абноўлены інтэрфейс наладак

Мы пастараліся зрабіць наладку віджэтаў больш простай, лагічнай і прывабнай.

Стылі

Кожны віджэт цяпер мае некалькі варыянтаў адлюстравання. Для віджэта «Гадзіннік» - гэта звычайны лічбавы гадзіннік з надвор'ем, а таксама некалькі відаў аналагавых гадзіннікаў.

Кожны віджэт – асобная праграма

Кожны віджэт цяпер з'яўляецца самастойнай праграмай. Вы можаце замацоўваць іх на панэлі задач, вы можаце запускаць колькі хочаце копій аднаго віджэту.

Новы віджэт – Надвор'е

Віджэт адлюстроўвае толькі надвор'е. Маюцца 3 стылі. Падтрымлівае выбар правайдэра надвор'я і адлюстраванне «адчуваемай» тэмпературы.

HTC Home Extras

HTC Home Extras – гэта розныя дапаўненні, якія пашыраюць функцыянальнасць віджэтаў. Гэта могуць быть правайдэры надвор'я, рэсурсы і г.д. Для усталявання дапаўненняў, проста перацягніце іх на выконваемы файл любога віджэта (Clock.exe, Weather.exe). Выдаліць іх вы можаце ў наладках, на ўкладцы Extras.

На дадзены момант даступнае дапаўненне WeatherAnimationPack для віджэта Weather. Яно дадае прыгожую анімацыю надвор'я гэтаму віджэту.

Іншыя змяненні

Час, які адрозніваецца ад сістэмнага

Вы можаце паказваць час, які адрозніваецца ад сістэмнага ў наладках віджэта Гадзіннік

Наладка даты

Вы можаце выбіраць фармат адлюстравання даты ў наладках віджэта Гадзіннік

Час запуску

Падзяленне віджэтаў на асобныя праграмы дазволіла паменшыць час іх запуску

Паасобныя наладкі

Вы можаце паказаць віджэту які файл наладак яму выкарыстоўваць з дапамогай параметра /c <імя_файла>. Такім чынам можна ствараць два цэтліка да аднаго віджэта, напрыклад Гадзінніка, паказаўшы розныя файлы наладак. Гэта дазваляе запускаць некалькі копій аднаго і таго ж віджэта з рознымі стылямі, часам, горадам і г.д.

Правайдэр MSN

Стандартны правайдэр надвор'я MSN быў дапрацаваны і цяпер не саступае астатнім. Даданы лакалізаваны пошук і аўтаматычнае вылічэнне часу заходу/ўсходу сонца.



© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку