БагтрэкерПадтрымкаЗваротная сувязьЧастыя пытанніФорум

Частыя пытанні

QКуды дзеўся прагноз як ў папярэдніх версіях?
AНацісніце на абразок надвор'я і ён з'явіцца. Націсніце яшчэ раз і ён схаваецца.

QЦі працуе HTC Home на Windows XP?
AПрацуе, але падтрымкай карыстальнікаў з Windows XP мы не займаемся

QЧаму анімацыя надвор'я не працуе?
AЯна працуе. Але яна прайграваецца толькі пры змене надвор'я.

QЧаму анімацыя надвор'я доўжыцца так мала? Як зрабіць яе бясконцай?
AАнімацыя нагружае працесар, таму на слабых кампутарах сістэма будзе тармазіць. Ніяк.

QШто такое Weather Animation Pack?
AГэта набор анімацый для віджэта Надвор'е. Яна таксама прайграваецца пры змене надвор'я. Дэманстрацыя.

QШто такое HTC Home Extras?
AГэта дапаўненнц, якія пашыраюць функцыянальнасць або знешні выгляд HTC Home. Гэта могуць быць правайдэры надвор'я, анімацыя, рэсурсы і іншыя рэчы.

QЯк усталяваць гэтыя дапаўненні?
AАдкрыйце наладкі і перайдзіце на вокладку Extras. Націсніце кнопку Усталяваць... і пакажыце запампаваны файл.

QЯк выдаліць гэтыя дапаўненні?
AАдкрыйце наладкі любога віджэта і перайдзіце на вокладку Extras. Вы ўбачыце спіс усталяваных дапаўненняў. Выберыце той, які жадаеце выдаліць і націсніце кнопку Выдаліць. Але памятайце, што HTC Home не можа выдаліць файлы, якія ён выкарыстоўвае ў дадзены момант (напрыклад у час прайгравання анімацыі вы не зможаце яе выдаліць, таксама вы не зможаце выдаліць актыўны правайдэр надвор'я). Таксам вы не зможаце выдаліць правайдэр MSN.

QЦі падтрымлівае HTC Home Apis скіны ад HTC Home 2?
AНе. Ён падтрымлівае толькі ўбудаваныя стылі, якія будуць папаўняцца.



© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку