HTC Home Apis

Што новага?

Абноўлены інтэрфейс

Вярнулася адлюстраванне дзённай і начной тэмпературы, а прагноз цяпер сумешчаны з самім віджэтам. Прагноз можа быць лёгка скрыты простым клікам па абразку надвор'я.

Дадатковая інфармацыя аб надвор'і

Цяпер віджэт гадзінніка можат адлюстроўваць дадатковую інфармацыю, такую як хуткасць ветру або вільготнасць. Бо адных толькі лічбаў не заўсёды дастаткова, каб адзначыць надвор'е, мы дадалі розныя абразкі для рознай сілы ветру і вільготнасці.

«Адчуваемая» тэмпература

Часам здаецца, што на двары нашмат халадней (або цяплей) паказанай тэмпературы. Гэта залежыць ад многіх параметраў, такіх як хуткасць ветру, вільготнасць і іншых. Таму мы дадалі магчымасць адлюстравання «адчуваемай» тэмпературы, якая ўлічвае гэтыя фактары.

Абноўлены інтэрфейс наладак

Мы пастараліся зрабіць наладку віджэтаў больш простай, лагічнай і прывабнай.

Стылі

Кожный віджэт цяпер мае некалькі варыянтаў адлюстравання. Для віджэта «Гадзіннік» - гэта звыклы лічбавы гадзіннік з надвор'ем, а таксама некалькі відаў аналагавых гадзіннікаў.

Кожны віджэт – асобная праграма

Кожны віджэт цяпер з'яўляецца самастойнай праграмай. Вы можаце замацоўваць іх на панэлі задач, вы можаце запускать колькі заўгодна копій аднаго віджэта.

Новы віджэт – Надвор'е

Віджэт адлюстроўвае толькі надвор'е. Маецца 3 стылю. Падтрымлівае выбар правайдэра надвор'я і адлюстраванне «адчуваемай» тэмпературы.

HTC Home Extras

HTC Home Extras – гэта розныя дапаўненні, якія пашыраюць функцыянальнасць віджэтаў. Гэта могуць быць правайдэры надвор'я, рэсурсы і г.д. Для усталявання дапаўненняў, проста перацягніце іх на выконваемы файл любога віджэта (Clock.exe, Weather.exe). Выдаліць іх вы можаце ў наладках, на вокладцы Extras.

Іншыя змяненні

Час адрозны ад сістэмнага

Вы можаце паказваць час, адрознены ад сістэмнага ў наладках віджэта Гадзіннік

Наладка даты

Вы можаце выбіраць фармат адлюстравання даты ў наладках віджэта Гадзіннік

Час запуску

Падзяленне віджэтаў на асобныя праграмы дазволіла паменшыць час іх запуску

Асобныя наладкі

Вы можаце паказаць віджэту які файл наладак яму выпарыстоўваць з дапамогай параметра /c <імя_файла>. Такім чынам можна ствараць два цэтліка да аднаго віджэта, напрыклад Гадзіннік, паказаўшы розныя файлы наладак. Гэта дазваляе запускаць некалькі копій аднаго і таго ж віджэта з рознымі стылямі, часам, горадам і г.д.

Правайдэр MSN

Стандартны правайдэр надвор'я MSN быў дапрацаваны і цяпер не саступае астатнім. Даданы лакалізаваны пошук і аўтаматычны вылік часу заходу/усходу сонца.

Аўтаматычнае абнаўленне

HTC Home Apis падтрымлівае аўтаматычнае абнаўленне сабе і ўсталяваных дапаўненняў. Калі вы не знайшлі нейкую функцыю, якую вельмі чакалі, не хвалюйцеся – зусім верагодна, што яна з'явіцца ў якім-небудзь абнаўленні.



© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку