Фінальная версія HTC Home 2 даступная для запампоўкі!

З радасцю паведамляем, што пасля доўгага і напружнага часу распрацоўкі і тэставання, фінальная версія HTC Home 2 даступная для запампоўкі! Цяпер HTC Home – гэта паўнавартасная платформа віджэтаў. Дадатковыя віджэты з'явяцца ў хуткім часе.

Асноўныя змяненні ў версіі:

  • Новая анімацыя надвор'я і гадзінніка
  • Падтрымка скіноў. Цяпер вы можаце наладзіць выгляд на любы густ.
  • Пдтрымка панэлі задач Windows 7. Вы заўсёды можаце пазнаць тэмпературу на двары, не згортваючы вокны.
  • Новыя правайдэры надвор'я. Падаюць даныя для больш, чым 10 мільёнаў месцаў, падтрымліваюць 25 моў, вызначэнне часу захода/усхода сонца.
  • Аўтаматычнае абнаўленне. Як толькі стане даступная новая версія, вы атрымаеце паведамленне і зможаце абнавіцца націскам адной кнопкі.
  • Новы ўсталёўшчык.

Запампаваць новую версію вы можаце, наведаўшы Цэнтр запампоўкі.

Паспрабуйце новую распрацоўку - Metro Home

Metro Home - спецыяльная версія HTC Home, з дынамічным інтэрфейсам у стыле Metro. Пазнаць больш.

Апублiкавана 24.12.2010

Звярнуцца да навін

© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку