Праблемы з дадатковымі правайдэрамі для HTC Home Apis

Паведамляем, што ў выніку апошніх змяненняў у HTC Home Apis дадатковыя правайдэры надвор'я часова не працуюць. Па гэтай прычыне, віджэты HTC Home Apis могуць крытычна завяршаць работу. Дадатковыя правайдэры запрацуюць пасля таго, як аўтар абновіць іх. Мы прыносім выбачэнні за прадстаўленыя нязручнасці.

Кали ласка, пакуль выкарыстоўвайце MSN і WeatherChannel для атрымання надвор'я, у астатніх выпадках вы ўбачыце паведамленне “Unsupported provider” замест надвор'я. Як толькі будзе распрацавана абнаўленне правайдэраў ндвор'я, вы атрымаеце адпаведнае абнаўленне і інфармацыю праз наш сайт.

Мы ведаем аб праблемах з дадатковымі правайдэрамі, таму, калі ласка, не паведамляйце пра іх у тэхпадтрымку, форум або багтрэкер. Як толькі правайдэры будуць абноўлены аўтарам - вы пазнаеце аб гэтым.

Калі ў вас пры запуску HTC Home Apis крытычна завяршае работу, то:

  • Запусціце Update.exe і ўсталюйце абнаўленне HU3025.
  • Калі няма магчымасці ўсталяваць абнаўленне, то выдаліце Clock.config (або Weather.config, гледзячы які віджэт завяршаецца). Пасля гэтага віджэты запусцяцца, але выбар любога пабочнаха правайдэра ў наладках таксама прывядзе да крытычнага завяршэння віджэта (неабходна ўсталяваць абнаўленне HU3025).

Апублiкавана 21.06.2011

Звярнуцца да навін

© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку