З радасцю паведамляем аб адкрыцці форуму на нашым сайце! Цяпер у карыстальнікаў праграмы ёсць пляцоўка, штоб атрымаць кансультацыю, задаць пытанне, прапанаваць новую магчымасць або проста пагутарыць з іншымі карыстальнікамі. Мы таксама спадзяемся, што на форуме вы будзеце не толькі задавать пытанні, але і будзеце дзяліцца ўласнымі вопытамі і ведамі адносна працы нашага праекта. Запрашаем усіх жадаючых падзяліцца сваімі заўвагамі, ідэямі і пажаданнямі!
Спасылка для пераходу на форум: www.htchome.org/forum/

HTC Home версіі 1.10 і вышэй цяпер пастаўляецца з вэб-усталёўшчыкам, які дапаможа не толькі хутка распакаваць праграму на кампутары, але і забяспечыць пры гэтым самай апошняй версіяй праграмы. Для ўсталёўкі HTC Home 1.10 праз вэб-усталёушчык перайдзіце ў Цэнтр запампоўкі.

Інфармуем вас, што HTC Home 2, пачынаючы са зборкі 167 даступны толькі для ўдзельнікаў закрытага тэставання. Закрытае тэставанне дапаможа нам палепшыць якасць зборак і хутчэй падрыхтаваць бэта-версію. Штоб атрымаць інфармацыю аб удзеле ў закрытым тэставанні перайдзіце па гэтай спасылцы. Тыя ж, хто выкарыстоўвае HTC Home 2.0 build 166 могуць працягваць карыстацца ёю, ці загрузіць стабільную версію 1.10.

Для карыстальнікаў 166 зборкі даступныя дадатковыя віджэты – музычны віджэт і абнаўлённы віджэт календара. Спасылкі для запампоўкі віджэтаў:

Калі ласка, памятуйце, што HTC Home 2.0 мае статус Alpha, прызначаны толькі для тэставання новых магчымасцяў і можа змяшчаць памылкі і іншыя непрыемнасці.

Апублiкавана 14.10.2010

Звярнуцца да навін

© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку