Мы радыя паведаміць аб публікацыі рэліз-кандыдата HTC Home 2! У новай версіі былі дабаўленыя некаторыя магчымасці, а таксама выпраўлены шэраг памылак. Вось самыя значныя змены:

  • Даданы майстар наладкі. Пры першым запуску вам будзе прапанавана наладзіць віджэт надвор'я Weather/Clock.
  • Абноўлена кантэкстнае меню. Цяпер яно сумешчанае з меню самой праграмы. Вы можаце закрыць HTC Home, дадаць віджэт ці адкрыйь наладкі ў кантэкстным меню любога віджэту.
  • Абноўлены ўсталёўшчык. Цяпер ён дазваляе выбраць папку для ўсталёўкі.

Спампаваць новую версію вы можаце, наведаўшы старонку запампоўкі HTC Home 2. Свае каментарыі паводле версіі пакідайце на нашым форуме. Таксама нагадваем, што для HTC Home 2 даступныя дадатковыя скіны, лакалізацыі, віджэты.

Дадатковыя спасылкі:



Поўны спіс змен у HTC Home 2 Release Candidate:

  • Першыя два дні ў прагнозе адлюстроўваюцца як "Сёння" і "Заўтра"
  • Выпраўлена памылка, пры якой дні ў прагнозе не змяняліся пры змене сутак
  • Выпраўлена памылка, пры якой віджэты часам не загружаліся пры запуску Windows
  • Дададзены майстар наладак, які адлюстроўваецца пры першым запуску
  • Выпраўлена памылка, пры якой віджэт, які закрыты праз панэль задач, нельга было зноў дабавіць
  • Трохі папраўлены скін Sense-Wide
  • Абноўлена кантэкстнае меню віджэтаў

Апублiкавана 09.12.2010

Звярнуцца да навін

© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку