Вэб-сайт Распрацоўка Пераклад Мовіць пра памылку Зваротная сувязь

Распрацоўка вэб-сайта HTC Home

Тэхнічная частка

Сайт распрацаваны па стандартам xHTML 1.1 + CSS 2.1 і цалкам праходзіць праверку валідатарам W3. Мы адмовіліся ад выкарыстання Flash-элементаў, аднак для карэктнага адлюстравання сайта неабходны ўключоныя Java-скрыпты. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць толькі апошнія версіі браўзераў (пры гэтым сайт карэктна працуе нават у старым IE6).

Частка карыстальніка

Вэб-сайт падзелены на чатыры падзела: Публічны сайт, адміністратыўны інтэрфейс, закрыты падзел і сістэма кіравання лакалізаванымі версіямі сайта.

  • Публічны падзел - тут усё зразумела, гэта падзел, які даступны для ўсіх наведвальнікаў.
  • Адміністратыўны інтэрфейс дазваляе нам кіраваць работай сайта хутка і зручна.
  • Закрыты падзел сайта даступны для некаторых наведвальнікаў, напрыклад для тэстараў HTC Home
  • СІстэма кіравання лакалізаванымі версіямі - гэао сістэма калектыўнага перакладу, якая дапамагае нам абслугоўваць сайт адразу на некалькіх мовах при дапамозе вялікай колькасці перакладчыкаў і рэдактараў.

Сістэма кіравання лакалізаванымі версіямІ сайта

Мы распрацавалі зручную сістэму для перакладу і рэдагавання лакалізаваных версій сайта. Сістэма падзяляе вэб-сайт на невялікія кавалачкі, памерам ад некалькіх слоў дА некалькіх сказаў. Пры гэтай разбіўцы выдаляюцца ўсі HTML-тэгі і элементы, не звязаныя з тэкстам. Над кожным фрагментам могуць працаваць адразу некалькі перакладчыкаў ці рэдактараў - пры гэтым выбіраецца самы прыдатны да кантэксту варыянт. У выпадку, калі адзін перакладчык дапусціць памылку - другі абавязкова яе выправіць.

Сістэма працуе з пастаянным запісам логаў змяненняў, што заўсёды дазваляе адкаціцца да папярэдняга варыянту. Сістэма разлічвае рэйтынг перакладчыкаў, улічваючы колькасць перакладзеных фрагментаў, аб'ём перакладу і іншыя складаючыя. Для работы з сістэмай не патрабуюцца веды HTML або якіх-небудзь праграм. Работа вядзецца непасрэдна ў браўзеры.

Асноўныя этапы распрацоўкі сайта

  • 17 кастрычніка 2010 - публікацыя вэб-сайта ў сетцы Інтэрнэт
  • 24 снежня 2010 - рэдызайн сайта, абнаўленне рухавіка, распрацоўка сістэмы калектыўнага перакладу.


© 2010-2015 Stealth. Сайт © 2010-2015 Web-студыя Seorim. Дадзены праект і вэб-сайт ніяк не звязаны з кампаніяй HTC.
Лакалізаваная версія распрацавана пры ўдзеле Далучыцца | Мовіць пра памылку